image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лельчыцы. Бяспечныя канікулы ў класе АБЖ!

852

Работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць шукаць новыя формы работы па прафілактыцы і папярэджанні гібелі дзяцей у летні перыяд.

У рамках рэспубліканскай акцыі " Канікулы без дыму і агню" у Лельчыцкай раённай гімназіі Лельчыцкiя ратавальнікі сумесна са старшынёй грамадскай раённай арганізацыі АСВОД і інспектарам энергагазінспекцыі, наведалі дзяцей у прышкольным лагеры і правялі прафілактычныя ўрокі бяспекі ў летні перыяд з малодшымі і старэйшымі школьнікамі ў класе АБЖ.   

IMG_0903.JPG

Разам з ратавальнікамі навучэнцы разабраліся, з якімі небяспекамі можна сутыкнуцца ў летні перыяд, як паводзіць сябе на вадаёмах, у лесе, падчас навальніцы і ў іншых небяспечных сітуацыях. Мэта мерапрыемства - гэта навучанне старэйшых школьнікаў з раённай гімназіі і сярэдняй школы №1 правілам бяспечных паводзін, каб у далейшым хлопцы змаглі самі праводзіць падобныя прафілактычныя гутаркі з малымі.  

IMG_0880.JPG 

- У выпадку пажару ні ў якім разе не трэба панікаваць. Неабходна неадкладна выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112, распавесці дакладны адрас пажару і што гарыць.      Тэрмінова пакінуць задымленае памяшканне і паклікаць на дапамогу дарослых, - растлумачыў хлопцам інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віталь Мішкоў.  

IMG_0901.JPG

Акцыя працягваецца, і каб летнія канікулы прайшлі бяспечна, работнікі МНС будуць сустракацца з юнымі і дарослымі жыхарамі Лельчыцкага раёна і нагадваць ім жыццёва важныя правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть