image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Не патрапіць у палон вясновым палам

1103

З мэтай недапушчэння выпальвання сухой расліннасці на тэрыторыі Хойніцкага раёна работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі раённай газеты "Хойніцкія навіны" рэйды па выпальвання сухой расліннасці і спальванню смецця ў населеных пунктах раёна.

У ходзе рэйда па вуліцах горада Хойнікі і населеных пунктах Судкаўскага сельскага Савета работнікі МНС у чарговы раз нагадалі грамадзянам аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, прывялі трагічныя прыклады пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці, уручылі памяткі і папярэдзілі аб мерах адказнасці, прадугледжаных за выпальванне сухой расліннасці.

IMG_20220323_141338.jpg

Дарослыя і дзеці павінны засвоіць, што ладзіць палы травы на корані катэгарычна забаронена!

IMG_20220323_105858.jpg

МНС нагадвае, што спальваць смецце на сваім участку можна, выконваючы пры гэтым неабходныя меры засцярогі. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е. Месца для вогнішча варта выбіраць далей ад будынкаў, лесу ці сціртаў саломы, акапацца яго па крузе. Неабходна пастаянна сачыць за агнём і пад рукой мець рыдлёўку, вогнетушыцель або вядро з вадой. Пачынаючую гарэць траву можна патушыць самастойна — збіць полымя галінкамі, альбо закідваць пяском. Калі ж вы разумееце, што самастойна не справіцеся, неадкладна паведаміце пра здарэнне па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть