image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Чалавечая бестурботнасць ці ўжо традыцыя?

565

На поўную грэе сонца, але надвор'е па-ранейшаму застаецца ветраным і для агнявой стыхіі гэта добрыя ўмовы, каб набраць вялізную хуткасць і маштабы. З кожнай секундай кавалачак сухой травы ператвараецца ў чорную пляму. Чалавек, які аказваецца ў зоне гарэння і задымлення, не заўсёды можа самастойна выбрацца. Як паказвае статыстыка ў асноўным загінуўшыя або траўміраваныя на пажарах з-за ўзгарання сухой расліннасці - пенсіянеры і пажылыя людзі. Прычынай гэтага ў асноўным становіцца невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.

- Нажаль, не ўсе грамадзяне ўсведамляюць, што сваім бестурботным стаўленнем яны падвяргаюць пагрозе не толькі сябе, але і навакольных. У асноўным прычына такіх пажараў - у саміх людзях. Часам дастаткова і адной іскры ў бязветраннае надвор'е, каб разбушаваўся пажар. Пры гутарках з насельніцтвам усё разумеюць да якіх наступстваў гэта можа прывесці, аднак у большасці выпадкаў свядома ідуць на гэта. На сённяшні дзень наша асноўная задача - прыняць разнастайныя меры рэагавання на наяўнае становішча, каб у чарговы раз нагадаць, наколькі важна захоўваць асцярожнасць, - кажа начальнік аддзела Мікалай Карабец.

IMG_1070.JPG

Ратавальнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодзень праводзяць пажарна-прафілактычныя рэйды на тэрыторыі раёна з мэтай забеспячэння бяспекі насельніцтва, а таксама, каб нагадаць жыхарам правілы бяспечнага развядзення вогнішчаў і спальвання смецця.

IMG_1113.JPG

Так, работнікі МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ля месцаў збору аўтамагазінаў і на сельскіх сходах, даводзяць вяскоўцам зводку па пажарах у раёне і вобласці, а таксама падрабязна разбіраюць прычыны ўзнікнення вогненных здарэнняў і расказваюць, як іх пазбегнуць.

IMG_1115.JPG

- На бягучы момант толькі ў Петрыкаўскім раёне адбылося 25 пажараў у экасістэмах, на якіх загінуў 1 чалавек і 1 траўміраваны. Чыннік такіх бед - чалавечая бестурботнасць. Забаронена выпальваць сухую расліннасць. А вось разводзіць вогнішчы і спальваць смецце ніхто не забараняе, толькі трэба рабіць гэта з розумам і выконваючы правілы бяспекі. Нельга пакідаць вогнішча без нагляду, пад рукой заўсёды трэба мець першасныя сродкі пажаратушэння. Спальваць смецце толькі ў зацішнае надвор'е і на бяспечнай адлегласці ад пабудоў, - адзначыў ратавальнік. Акрамя правілаў бяспекі работнік МНС нагадвае аднавяскоўцам нумары выкліку экстраных службаў і рэкамендуе ўстанавіць у кожным жылым пакоі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

IMG_1136.JPG

Напрыканцы гутарак ратавальнікі адказваюць на ўсе пытанні грамадзян і раздаюць ім карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Калі вы сталі сведкам загарання сухой расліннасці - абавязкова паведаміце аб гэтым па нумары 101 ці 112. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть