image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Асаблівая ўвага прафілактыцы ў домаўладаннях

689

Абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі Гомельскага раёна склалася складаная. Асноўная доля пажараў адбываецца ў прыватных домаўладаннях па віне парушэння правілаў пажарнай бяспекі грамадзянамі. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Гомельскага раёна працягваюць актыўную працу назіральныя камісіі.

Работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС, сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі і карэспандэнтам Гомельскай раённай газеты "Маяк" адправіліся ў рэйд па пажылым, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам у Цярэніцкі сельскі савет.

- Асноўная ўвага надаецца прафілактычнай і інфармацыйна-тлумачальнай працы з грамадзянамі, - патлумачыла старшыня сельвыканкама Алена Козырава. - Яна ўключае ў сябе супрацьпажарныя інструктажы з тлумачэннямі па ўстаноўцы і правільнай эксплуатацыі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, гутарку аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, уручэнне буклетаў.

Першымі ў маршруце наведвання стала сям'я пенсіянераў Бабуліных. Пажылыя людзі жывуць у двухпавярховым шматкватэрным доме, які ацяпляецца дровамі. 

- У гэтым доме ўсё ў парадку,- заўважае Анастасія Струкіна, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Гомельскага раённага аддзела па НС, агледзеўшы печ.

Наступнымі, каго наведалі, стала сям'я Лосікавых. Пажылы мужчына і яго жонка з'яўляюцца адзінока пражываючымі. У іх ёсць двое дзяцей, якія жывуць у аграгарадку Бабовічы Гомельскага раёна.

Апынуўшыся ў доме, члены назіральнай камісіі ў першую чаргу цікавяцца самаадчуваннем пенсіянераў. Інспектар МНС абследуе гарышча, правярае спраўнасць ацяпляльнага абсталявання.

- Рэкамендую усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік для таго, каб Ваш дом знаходзіўся пад бяспекай, - звяртаецца Аляксандр Падальніцкі да гаспадыні дома.

- Гэта вельмі добра, што клапоцяцца пра пенсіянераў, заўсёды цікавяцца якая дапамога нам неабходная, - распавяла пажылая жанчына.

Падчас рэйду мы абышлі яшчэ з дзясятак домаўладанняў. Усяго ж на тэрыторыі Цярэніцкага сельсавета пражывае 247 сем'яў, якія назіральная камісія наведвае на працягу года неаднаразова.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть