- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Добруш: у вады - без бяды
Работнікі Добрушскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі АСВОД і супрацоўнікамі міліцыі штодзень праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах, як у месцах, прызначаных для купання, так і ў месцах для аматараў "ціхага" адпачынку.
Нажаль, не ўсе грамадзяне адказна ставяцца да пытання ўласнай бяспекі і бяспекі сваіх дзяцей, выбіраючы забароненыя месцы для купання. І гэта гаворыць аб тым, што людзі грэбуюць элементарнымі правіламі бяспекі і да таго ж паказваюць дрэнны прыклад сваім дзецям.
Ратавальнікі нагадалі адпачывальнікам правілы паводзін на вадаёме, прыводзячы ў прыклад сумныя лічбы статыстыкі. Патлумачылі, што за купанне ў неўстаноўленых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 3 базавых велічыняў.
Сем'ям, якія адпачывалі разам з дзецьмі ратавальнікі настойліва рэкамендавалі пры купанні знаходзіцца з дзецьмі на адлегласці выцягнутай рукі і не на секунду не пакідаць іх адных.
Якія небяспекі могуць чакаць Вас у забароненых месцах для купання?
1. Небяспека траўміравання, у выпадку забруджвання дна шклом, вострымі камянямі, карчамі, патанулай арматурай.
2. Небяспека траплення ў моцную плынь, вір, заблытванні ў багавінні.
3. Няроўнасць дна, наяўнасць перападаў.
4. Неадпаведнасць якасці вады па мікрабіялагічных сведчаннях пасля адбору спроб вады: забруджаная вада можа стаць прычынай выбліскаў вострых кішачных, паразітарных інфекцый.
5. Наяўнасць скіду сцёкавых вод: у месцах, адведзеных для купання, не павінна быць выхаду грунтавых вод, сцёкавых вод.
Неабходна памятаць! У месцах, дзе купанне забаронена, адсутнічаюць пасады ратавальнікаў, гатовых аператыўна аказаць дапамогу, у выпадку надзвычайнай сітуацыі на вадзе.