image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаўскі раён адсвяткаваў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

184

Мітынг, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Петрыкаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з у складаннем вянкоў, кветак да помніка воінам-вызваліцелям, прайшоў у раённым цэнтры.

На ўрачысты мітынг, які адбыўся ў гарадскім парку каля помніка воінам-вызваліцелям, прыйшлі петрыкаўчане і госці райцэнтра, каб не толькі адзначыць урачыстую падзею, але і ўшанаваць памяць тых, хто здабыў для нас, нашчадкаў, мір і свабоду.

Са словамі віншаванняў выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Семіенау.

Захоўваючы святую спадчыну салдат-вызваліцеляў, раённай арганізацыяй «Белая Русь» запушчаны праект «Дарогамі вызвалення Петрыкаўшчыны». Старшыня Петрыкаўскага сельскага Савета Андрэй Малашкевіч перадаў «Сцяг вызвалення» Віталію Пілеру як сімвал міру і стабільнасці на нашай роднай зямлі.

Падчас мітынгу старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер перадаў “Знамя Перамогі” як сімвал святасці гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў старшыні Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Леаніду Валатоўскаму.

Удзельнікі мітынгу ў маўклівай жалобе схілілі галовы ў час хвіліны маўчання, пасля чаго да падножжа помніка ўсклалі вянкі і кветкі, тым самым прадэманстраваўшы: памяць жывая – ніхто не забыты, нішто не забыта.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть