image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека дзяцей - клопат дарослых

597

Дзяцінства - гэта шчаслівая, бесклапотная пара. Каб яно было не толькі бесклапотным, але і бяспечным, ратавальнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па НС нагадваюць выхаванцам і навучэнцам устаноў адукацыі раёна, якія правілы неабходна ведаць, каб не патрапіць у бяду.

Інспектар прапаганды раённага аддзела па НС Вольга Вежнавец правяла прафілактычныя заняткі з навучэнцамі малодшых класаў Любанскай базавай школы, Валасавіцкай сярэдняй школы і выхаванцамі дашкольнай групы Гацкай базавай школы.

Работнік МНС расказала навучэнцам, як правільна сябе паводзіць і што рабіць у розных надзвычайных сітуацыях, якія могуць адбыцца дома і на вуліцы. Нагадала хлопцам алгарытм дзеянняў у выпадку выяўлення пажару, нумара тэлефонаў экстраных службаў.

- Хлопцы, вы ведаеце, што трэба казаць, калі тэлефануеце па нумары "101"? - пытаецца работнік МНС.

- Так, трэба сказаць, што здарылася, - гучалі адказы рабят.

- Правільна, але яшчэ трэба назваць свой адрас. Усе ведаюць свой хатні адрас? - задавала пытанне інспектар.

Рукі паднімалі ўсё, але не кожны змог правільна назваць свой населены пункт ці вуліцу.

Вывучыўшы ўсе пытанні, хлопцы ахвотна паглядзелі серыю мультфільма "Спецатрад 112" і ў напамін аб сустрэчы з ратавальнікамі атрымалі тэматычныя памяткі МНС. Такія сустрэчы заўсёды праходзяць не толькі пазнавальна, але і захапляльна.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть