- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Выступленне ў працоўным калектыве - важны складнік прафілактычнай работы!
У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх работнікі Нараўлянскага раённага аддзела па НС праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў горада.
Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Нараўлянскага раённага аддзела па НС Віктар Паўлаў сустрэўся з работнікамі "Нараўлянскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва". Прысутным была даведзена аператыўная абстаноўка па пажарах. Падчас мерапрыемства працаўнікам распавялі аб асноўных правілах бяспечных паводзін у побыце і на працоўным месцы. Разгледзелі найбольш частыя прычыны ўзнікнення пажараў, не засталася ў баку і сезонная тэма - навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі, а таксама выпальванне сухой расліннасці.
Ратавальнік Нараўлянскага раённага аддзела па НС спыніўся на росце дзіцячай гібелі і заклікаў быць больш уважлівымі да дзяцей і не пакідаць іх без нагляду, а таксама клапаціцца аб сваіх пажылых сваяках.
Размаўляючы з калектывам тэрытарыяльнага цэнтра, інспектар таксама акцэнтаваў увагу на правілах паводзін на вадаёмах.
- Вадаёмы небяспечныя для жыцця чалавека ў любую пару года. Увесну самы небяспечны фактар - гэта нізкая тэмпература вады. Таму неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, - адзначыў ратавальнік.
У завяршэнні выступлення работнікі цэнтра змаглі задаць інспектару свае пытанні.
Ваша бяспека залежыць у першую чаргу ад вас, а бяспека дзяцей ад пільнасці іх бацькоў. Беражыце сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх!