image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нараўлянскі РАНС і АСВОД правялі вучэнні па выратаванні тапельца

91

Абавязковае выкананне ўсіх правіл паводзін на вадзе - заклад захавання здароўя і выратаванні жыцця шматлікіх людзей!

Не за гарамі купальны сезон. Так як у вадаёмаў адбываецца шмат гібелі людзей, работнікамі АСВОД і РАНС былі праведзены вучэнні па забеспячэнні бяспекі людзей пры купанні на вадаёмах. Па легендзе двое сяброў рыбачылі з лодкі. Выцягваючы буйны ўлоў, адзін з хлопцаў апынуўся ў вадзе. Таварыш паспрабаваў выратаваць свайго сябра, але таксама зваліўся ў ваду. Людзі, якія праходзілі міма, пачулі крыкі і патэлефанавалі ў «101».

Спецыялісты РАНС і АСВОД прыбылі на месца за лічаныя хвіліны. Рыбакі выратаваны. Рабятам была аказана першая дапамога, пасля чаго маладых людзей перадалі медыкам.

- План і задума вучэння выкананы яго ўдзельнікамі поўнасцю. Вадалазы выратавальнай станцыі і работнікі РАНС у рэальным становішчы «аказалі дапамогу» грамадзяніну, разумеючы, што яго жыццё залежыць ад хуткасці і правільнасці іх дзеянняў.

Такія вучэнні праводзяцца на пастаяннай аснове, таму што кожны год назіраецца высокая гібель людзей ва ўсёй рэспубліцы. - Асноўная бяда - гэта купанне ў нецвярозым стане, - падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Бялько. - Колькі мы ні спрабуем, колькі ні тлумачым, але некаторым ніяк не можам данесці, што такія бестурботныя паводзіны прыводзяць да трагедыі.

- Вы павінны памятаць, што небяспека ўяўляе і купанне на так званых "дзікіх" пляжах. Калі вы вырашылі выкупацца ў месцы, непрызначаным для гэтага, то павінны быць гатовы да таго, што ў выпадку неабходнасці, вам ніхто не акажа дапамогу. Для таго каб ваш адпачынак не быў нічым азмрочаны, купацца трэба толькі ў дазволеных месцах і пры гэтым выключыць ужыванне алкаголю. Дазволенае месца для купання ў Нараўлянскім раёне - гэта гарадскі пляж, - звярнуўся да хлопцаў Сяргей Уладзіміравіч.

Падобныя вучэнні дазваляюць выратавальным арганізацыям узаемадзейнічаць, а таксама дзяліцца досведам адзін з адным.

ПАМЯТАЕЦЕ! Уменне добра плаваць - адна з найважнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе, але памятайце, што нават добры плывец павінен выконваць пастаянную асцярожнасць, дысцыпліну і строга прытрымлівацца правілаў паводзін на вадзе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть