image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рабочае пасяджэнне раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных

455

У Калінкавіцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося рабочае пасяджэнне раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы аддзялення за мінулы перыяд, выдзелены дасягненні і праблемныя моманты. Удзельнікі абмеркавалі планы на будучыню, распрацавалі стратэгію развіцця і паляпшэнні дзейнасці арганізацыі. Былі прапанаваны новыя ідэі, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці работы ратавальнікаў-пажарных і прыцягненне большай колькасці маладых людзей да ўдзелу ў грамадскай дзейнасці.

Адмысловая ўвага была нададзена навучанню і падрыхтоўцы новых чальцоў арганізацыі, правядзенню трэніровак, а таксама пашырэнню супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі і ўстановамі. Важным момантам стала абмеркаванне планаў правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па пажарнай бяспецы сярод насельніцтва раёна.

У сувязі з арганізацыйна-штатнымі зменамі былі ўнесены змены ў склад членаў савета Калінкавіцкага раённага аддзялення БМААСП.

Пасяджэнне завяршылася прыняццем рашэнняў па ўсіх абмеркаваных пытаннях і намечаных планах.

- Дзеці – наша будучыня. Бо менавіта яны будуць будаваць нашу краіну заўтра, і ад таго, як мы іх выхоўваем сёньня, залежыць яе будучыня! - падкрэсліў у завяршэнні пасяджэння старшыня раённага аддзялення БМААСП Дзмітрый Гуц.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть