image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У аб’ектыве карэспандэнтаў назіральныя камісіі

209

Карэспандэнты раённай газеты адправіліся на прафілактычную працу разам з гарадскімі назіральнымі камісіямі.


Падчас абследванняў інспектары МНС тлумачаць, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый і даюць карысныя парады аб тым, як прывесці сваё жыллё ў пажарабяспечны стан.

Сваю ўвагу члены камісіі надаюць кожнай дробязі. Нядбайным гаспадарам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця работнікі МНС нагадалі аб недапушчальнасці курэння ў ложку, аб тым, што нельга выкідваць непатушаныя цыгарэты на падлогу. Не забываюць выратавальнікі звярнуць увагу і на электрычную праводку, якая таксама можа рана ці позна стаць прычынай пажару.

Падчас візітаў з кожным гаспадаром праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная гутарка, інспектар указвае на існуючыя парушэнні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, тлумачыць як іх устараніць, дае рэкамендацыі і час на прывядзенне жылля ў пажарабяспечны стан.

У дамах, дзе няма праблем з пажарнай бяспекай сустракаюць ветліва. Інспектары толькі у чарговы раз правяраюць спраўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. А тыя гаспадары, у якіх ёсць парушэнні на парог не пускаюць ці зусім не адчыняюць дзверы.

Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Аднак спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў часцяком выклікае непаразуменне: купіць - купілі, усталяваць - усталявалі, а вось аб тым, што прыбор павінен не проста вісець на столі, а яшчэ і працаваць -нажаль гаспадары забываюць. Але ж спраўны апавяшчальнік на сённяшні дзень - гэта самы надзейны прыбор ў выяўленні ўзгарання на ранняй стадыі.

У кожным доме работнік МНС нагадаў, што рабіць у выпадку пажару, як правільна выклікаць ратавальнікаў, а таксама ўручыў памяткі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть