image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ура, канікулы! А гэта значыць неабходна ўспомніць правілы пажарнай бяспекі

268

На тэму "Бяспечныя канікулы" прайшлі бацькоўскія сходы ў Нараўлянскім раёне ў ДУА "Вярбавіцкая базавая школа" з супрацоўнікамі Нараўлянскага раённага аддзела па НС.

Інспектар Дзмітрый Сяргеевіч Барсукоў нагадаў бацькам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі:

- Выконваючы правілы пажарнай бяспекі, вы захоўваеце жыццё і сабе і сваім блізкім, - казаў Зміцер Сяргеевіч, - часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываюцца з дзецьмі, пакінутымі без нагляду. Падушыце, першым чынам, менавіта вы ў адказе за жыццё свайго дзіцяці!

Інспектар нагадаў аб тым, што:

- неабходна кантраляваць, чым займаюцца і дзе знаходзяцца ў вольны час іх дзеці;
- неабходна ўвесь час нагадваць дзіцяці аб небяспецы гульні з агнём, каб у яго склалася ўражанне аб пажары, як аб цяжкім бедстве для людзей;
- нельга дазваляць дзіцяці самастойна карыстацца газавымі прыборамі і тапіць печы;
- нагадвайце сваім дзецям, як правільна дзейнічаць у выпадку пажару, бо часцей за ўсё малалетнія дзеці, замест таго, каб выбегчы на вуліцу, забіваюцца ў кут або хаваюцца пад ложак;
- паўторыце са сваімі дзецьмі нумары экстраных службаў і растлумачце пры якіх выпадках можна іх выклікаць.

Таксама Дзмітрый Сяргеевіч спыніўся на рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая зараз праходзіць па ўсёй Рэспубліцы. Бацькам нагадалі аб дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Паказалі відэафільм "Увага ўсім!".

Выратавальнік нагадаў статыстыку пажараў у вобласці і на тэрыторыі Нараўлянскага раёна. Распавёў бацькам аб неабходнасці наяўнасці пажарнага апавяшчальніка ў жылых пакоях. І нагадаў аб правілах выпальванняў сухой расліннасці.

У завяршэнні выступлення бацькі задалі ўсе пытанні, якія іх цікавяць. На якія атрымалі адказы. Таксама бацькам былі ўручаны буклеты «Увага ўсім!».

Жыццё-гэта неацэнны дар! Які даецца нам адзін раз і на ўсё жыцьцё! Шануеце тое жыццё, якое вам дадзена і беражыце тое жыццё, якую вы далечы сваім дзецям! Наша бяспека ў нашых руках!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть