image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наводзім парадак бяспечна!

230

На Петрыкаўшчыне праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад выпальвання сухой расліннасці.

Як толькі наступілі першыя вясновыя дзянькі і пачало прыграваць сонца, многія гаспадары ўжо прыступілі да навядзення парадку на дваровых тэрыторыях. Грамадзяне, якія прыбіраюць сухую траву метадам "выпальвання" або некантралюемага развядзення вогнішчаў забываюць аб тым, да якіх наступстваў гэта можа прывесці.

Ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя метады данясення прафілактычнай інфармацыі да грамадзян, з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей. На гэты раз самы дзейсны і эфектыўны - гэта рэйдавыя мерапрыемствы.

Работнікі службы выратавання адпраўляюцца ў месцы, дзе ў населеных пунктах часцей за ўсё збіраюцца аднавяскоўцы - аўтамагазін. Там інспектары абнаўляюць стэнды, на якіх размяшчаюць улёткі з прафілактычнай інфармацыяй. Кожнаму грамадзяніну, каго сустракаюць спецыялісты нагадваюць аб строгім выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

- Каб выключыць распаўсюджванне гарэння пры спальванні смецця неабходна акапаць месца, дзе плануеце разводзіць вогнішча. Рабіць гэта неабходна толькі ў зацішнае надвор'е і з пастаянным кантролем працэсу гарэння. Пры сабе неабходна мець першасныя сродкі пажаратушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, лапату, пясок ці зямлю. Пасля поўнага згарання вам трэба патушыць вогнішча да поўнага спынення тлення. Калі вы бачыце, што пагасіць полымя самім не ўдаецца, то неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася ў пажарную службу па тэлефоне 101 або 112 і як мага хутчэй пакіньце месца пажару, - растлумачыў ратавальнік.

У ходзе размоў кожнаму грамадзяніну ўручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть