image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека ў класе АБЖ: урокі МНС для школьнікаў

255

На базе ДУА «Лельчыцкая раённая гімназія ім. І.А.Коласа» супрацоўнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі ўрок бяспекі для навучэнцаў ДУА «Дуброўская сярэдняя школа».

У рамках прафілактычнага мерапрыемства супрацоўнік МНС расказаў школьнікам аб правілах бяспечных паводзін і падкрэсліла, што важна выконваць іх не толькі дома, але і ў грамадскіх месцах. Вучні даведаліся, як эксплуатаваць ацяпляльныя печы бяспечна, правілы выкліку службы выратавання, асновы пажаратушэння, а таксама атрымалі інфармацыю аб бяспецы выкарыстання электрычных прыбораў і як выратавацца на вадзе.

Школьнікі з цікавасцю праходзілі тэсты, віктарыны і правяралі свае веды ў сферы бяспекі жыццядзейнасці.

Мерапрыемства выклікала жывую цікавасць у навучэнцаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях і гульнях "Крыжыкі-нулікі" і "Я ў бяду не траплю", якія прапанаваў інспектар МНС.

Дзеці атрымалі каштоўныя веды аб тым, як правільна рэагаваць у небяспечных сітуацыях, а замест звычайных адзнак дзецям былі ўручаны карысныя і маляўнічыя наглядныя матэрыялы, якія нагадваюць ім аб важнасці ведаў аб бяспецы.

Школьнікі выказалі падзяку за цікавы і пазнавальны ўрок, падзяліліся сваімі рэальнымі гісторыямі і паабяцалі быць больш уважлівымі і асцярожнымі ў штодзённым жыцці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть