image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспекі - ДА, аварыйным будынкам - НЕ!

512

Штогод на тэрыторыі нашай краіны, у тым ліку і Гомельскай вобласці адбываюцца выпадкі траўміравання і нават гібелі людзей на безгаспадарных, неэксплутаваных, аварыйных будынках і збудаваннях, а таксама на аб'ектах незавершанага будаўніцтва.

Указаныя аб'екты часта прыцягваюць да сябе дзяцей, якія шукаюць месцы для гульняў, а таксама асоб без пэўнага месца жыхарства - для пражывання і распівання спіртных напояў, што можа быць спалучана з рызыкай узнікнення пажараў. У большасці выпадкаў адбываюцца яны з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і дзіцячага свавольства. Нажаль, часам адбываецца так, што самі вінаватыя пажараў становяцца іх ахвярамі.

З мэтай недапушчэння падобных выпадкаў на тэрыторыі Рагачоўскага раёна ў раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар-нарада з удзелам старшыні райвыканкама Віталя Сушко, начальніка Рагачоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Анушкевіча, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый горада і раёна, старшынь сельскіх выканаўчых камітэт. .

У ходзе правядзення пасяджэння былі вызначаны аварыйныя будынкі і збудаванні на тэрыторыі горада і раёна, якія ў найкарацейшыя тэрміны неабходна знесці або прывесці ў бяспечны стан.

- Доступ у такія будынкі павінен быць абмежаваны. Але, як паказвае практыка, гэта не заўжды так. Былі выяўлены факты свабоднага доступу ў асобныя будынкі: не зачынены аконныя і дзвярныя праёмы, няма агародж і папераджальных таблічак. Усе гэтыя фактары ўплываюць на бяспеку і тым самым могуць прывесці да трагічных наступстваў, - звярнуўся да прысутных у зале Андрэй Анушкевіч.

У мэтах навядзення належнага парадку на аб'ектах, дзе доступ не абмежаваны, кіраўнік раёна даручыў вынесці ў адрас уласнікаў і балансатрымальнікаў прадстаўленні аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, а таксама праінфармаваць органы ўлады і пракуратуры.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть