image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сельскі сход у в. Малешаў

293

Інспектар Жыткавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Фёдар Дудзіч з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх правёў сельскі сход з жыхарамі вёскі Малешаў.

Пачаў сваё выступленне Фёдар Дудзіч з аператыўнай абстаноўкі па пажарах, якія здарыліся на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна. Агучыў асноўныя прычыны пажараў і гібелі людзей ад іх з адлюстраваннем канкрэтных прыкладаў.

Асноўны акцэнт зроблены на пажарах з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, паколькі менавіта на такіх пажарах у раёне загінула некалькі чалавек летась.

Далей Фёдар Дудзіч расказаў аб асноўных правілах пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Указаў на важнасць устаноўкі ў жылых пакоях сваіх домаўладанняў аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія на выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі неадкладна аб гэтым апавясцяць.

У канцы выступлення Фёдар Дудзіч нагадаў прысутным парадак дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і нумара выкліку службаў выратавання, а таксама адказаў на ўсе пытанні грамадзян і ўручыў ім памяткі па пажарнай бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть