image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэйдавае мерапрыемства па месцах зімовай рыбалкі

134

Лёд - гэта адно з зімовых цудаў, якое прыцягвае не толькі дзятву, але і аматараў зімовай рыбалкі.

Ратавальнікі Жыткавіцкага раёна актыўна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па вадаёмах горада і раёна, каб паразмаўляць з рыбакамі аб правілах бяспечных паводзін на лёдзе і навучыць аматараў рыбнай лоўлі правілам бяспекі.

Пачаўся маршрут з зоны адпачынку каля ракі "Прыпяць". Часам, праязджаючы па мосце, зважаеш як па абодва бакі маста, сядзяць гадзінамі на лёду ў лунак смельчакі, у чаканні ўлову. І не рэдка задаешся пытаннем, - а ці варта так рызыкаваць дзеля рызыкоўнага хобі? Бо часам рыбу можна і не злавіць, а вярнуцца дадому, не праваліўшыся, хочацца.

Наблізіўшыся да некалькіх рыбакоў, якія прыкмеціўшы людзей у форме, чамусьці занерваваліся. Задаём пытанне:

- Праваліцца не баіцеся, вы ж бачыце, што лёд месцамі тонкі, а недзе ўвогуле адкрытая вада, навошта рызыкуеце?

Адказ засмуціў:

- Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць! Мы займаемся зімовай рыбалкай на працягу 20 гадоў і ні разу яшчэ не правальваліся, таму што навучыліся правяраць лёд на трываласць, для гэтага і прыстасаванні розныя ёсць!

- А чаму без камізэлек?

- Жылеты ў нас ёсць, але мы іх з сабой не бралі яны і машыне ляжаць, лёд жа трывалы!

У мэтах забеспячэння бяспекі ратавальнікі ўручаюць рыбакам наглядна выяўленчую прадукцыю МНС, а таксама расказваюць, як выратавацца, калі ж вы ўсё ж праваліліся пад лёд!

МНС нагадвае

Небяспечна хадзіць па лёдзе, пакрытым снегам. Мала таго, што ён маскіруе палонкі, лёд пад ім звычайна нетрывалы. У вусцях рэк і раўчукоў ён часта бывае ненадзейным на працягу ўсёй зімы. Вадаёмы звычайна замярзаюць нераўнамерна: спачатку ў берага, на плыткаводдзе, у абароненых ад ветра заліва, а затым ужо на сярэдзіне. Галоўная ўмова бяспекі чалавека на лёдзе - адпаведнасць таўшчыні лёду прыкладаемай нагрузцы:

1. бяспечная таўшчыня лёду для аднаго чалавека павінна быць не менш за сем сантыметраў;
2. самым трывалым лічыцца лёд блакітнага колеру;
3. трываласць белага лёду ў два разы менш;
4. лёд шэры і матава-белы або з жаўтлявым адценнем ненадзейны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть