image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэтра-дыскатэка з ноткамі бяспекі

606

Ужо стала традыцыяй праводзіць у будынку Добрушскага раённага Палаца культуры рэтра-дыскатэку з грамадзянамі залатога ўзросту. На гэты раз у рамках акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» наведалі танцпол работнікі Добрушскага падраздзялення МНС і правялі бяспечную дыскатэку для жыхароў горада Добруша.


На пачатку сустрэчы старэйшы інспектар прапаганды распавяла пра акцыю, праверыла ў удзельнікаў меряпрыемства веды нумароў экстранных службаў і дзеянняў у выпадку ўзнікнення ўзгарання. Пасля ўсе прысутныя выканалі запальныя танцы, а ў перапынках з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны і нават на хуткасць апраналі ў баявое адзенне «юнага» ратавальніка пажарнага.


Пасля ўсім былі раздадзены цікавыя загадкі, якія неабходна былі не толькі разгадаць, але і запісаць правільны адказ з выкарыстаннем пажарнага абсталявання.


У канцы сустрэчы шматлікія дасведчаныя гаспадыні пацікавіліся аб бяспечных правілах спальвання сухой травы на прысядзібных участках і адлегласці для размяшчэння мангала.


- Я ў сябе на дачы заўсёды спальваю сабраныя галінкі ў металічнай бочцы, а побач пакідаю шланг з вадой, - распавяла адна з суразмоўніц.

- Не варта так рызыкаваць! – патлумачыла прадстаўніца службы выратавання. - Лепш пастаўце каля бочкі вядро з вадой і лапату і заўсёды сачыць за адкрытым вогнiшчам.

- Дзякуй Вам за такую бяспечную дыскатэку! - у канцы падзякавала Наталля Сяргееўна. - Вельмі прыемна, што у такой цікавай, забаўляльнай форме Вы нагадалі нам правілы бяспекі жыццядзейнасці. А мы абяцаем іх выконваць заўсёды!


У канцы Алена Багамазава ўручыла ўсім удзельнікам дыскатэкі буклеты з карыснымі парадамі ад МНС!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть