image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Юны выратавальнік" у гасцях у школьнікаў Рагачоўскага раёна

313

Спецыяльны карэспандэнт аб'яднанай рэдакцыі часопісаў «Юны выратавальнік» і «Служба выратавання» Таццяна Храмянкова пагутарыла з вучнямі са школ Рагачоўскага раёна.


З мэтай навучання падрастаючага пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці, а таксама папулярызацыі часопіса «Юны выратавальнік», спецыяльны карэспандэнт часопіса наведала Вялікакрушынаўскую базавую школу, Ціхініцкую сярэднюю школу, Запольскую базавую школу і сярэднюю школу №2 горада Рагачова.


Веданне правілаў бяспекі і іх захаванне – неабходнасць кожнага чалавека. Яны дапамагаюць нам штодня. Але пагадзіцеся, што працэс навучання можа быць розным: калі новая інфармацыя цікавая, ды яшчэ і ў форме гульні, то вынік заўсёды будзе станоўчым.


Выступленне пачалося з прэзентацыі часопіса «Юны выратавальнік», а затым, на забаву дзецям, былі праведзены розныя конкурсы, за ўдзел у якіх дзеці атрымалі памятныя прызы. 


У цікавай форме школьнікі, самі таго не ўсведамляючы, «здавалі» своеасаблівы экзамен на веданне асноў бяспекі. Засвоілі яны іх трывала і гэта даказалі сваім актыўным удзелам у конкурсах і віктарынах. Гэтак жа дзеці змаглі прымерыць і сапраўдную баявую форму ратавальнікаў.


- Хочацца падзякаваць вам усім за выдатнае веданне правілаў бяспекі. Абавязкова ўдзельнічайце ў конкурсах і віктарынах, якія праводзіць «Юны выратавальнік», - звярнулася Таццяна Храмянкова да школьнікаў.


Ніхто не застаўся без увагі. Рабяты праявілі высокую актыўнасць, жадаючых удзельнічаць у конкурсах было вялікая колькасць. 


Сустрэча скончылася, пакінуўшы ў памяці дзяцей прыемныя ўспаміны, а на тварах хлапчукоў і дзяўчынак – адбіткі радасці ад карысных зносін.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть