image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Сельскім жыхарам аб правілах бяспекі

414

Работнікі МНС у сваёй працы выкарыстоўваюць разнастайныя метады і формы работы з насельніцтвам, але самая эфектыўная, была, ёсць і будзе - гэта, вядома, жывыя зносіны, калі кожны грамадзянін можа атрымаць адказ на хвалюючае яго пытанне.

Так, на базе сельскага клуба ў аграгарадку Нівы прайшоў сельскі сход мясцовых жыхароў. Прапагандысты Жлобінскага раённага падраздзялення МНС арганізавалі працу інтэрактыўнай пляцоўкі і распавялі аб правілах пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі газавага абсталявання і пячнога ацяплення.


- Кожны чалавек павінен дакладна разумець, што яго бяспека ў яго ўласных руках і ні ў чыіх больш, - звярнулася да прысутных прапагандыст МНС Юлія Бераснева.

Сельскім жыхарам работнік МНС расказала аб аператыўнай сітуацыі з пажарамі ў раёне, аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» і прывяла прыклад выратавання двух чалавек на пажары ў вёсцы Радуша, дзякуючы рашучым дзеянням вайскоўца.

- Асноўнай прычынай узнікнення пажараў па ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Як правіла, гэтыя пажары здараюцца, калі чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, бо менавіта ў такім стане нельга цалкам кантраляваць свае дзеянні і ўчынкі, - адзначыла прапагандыст МНС.


Далей з дапамогай гульні «Сакрэт бяспекі» работнік МНС патлумачыла жыхарам аграгарадка асноўныя правілы эксплуатацыі электрапрыбораў і пячнога ацяплення, бо з паніжэннем тэмпературы паветра, жыхары па-рознаму спрабуюць сагрэцца. Хтосьці падлучае ў адну разетку адначасова некалькі электрапрыбораў або выкарыстоўвае ў якасці ацяпляльнага прыбора самаробныя абагравальнікі, тым самым падвяргаючы сваё жыццё і здароўе небяспекі.

Не засталося без увагі і пытанне па абсталяванні домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Для замацавання пачутага матэрыялу прысутныя паглядзелі фільм «Бяспека ў кожны дом». А завяршылася мерапрыемства канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі работнікамі Ніўскага сельскага Дома культуры.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть