image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Зберагчы ад бяды

588

Амаль заўжды асноўнай прычынай па якой адбываюцца пажары з'яўляецца чалавечая бестурботнасць. А вось асноўнае месца, дзе яны здараюцца - гэта домаўладання грамадзян.

Ратавальнікі Петрыкаўшчыны ў складзе назіральных камісій працягваюць наведваць жылы фонд грамадзян з мэтай папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый. Адмысловая ўвага надаецца стану пячэй, электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У першым домаўладанні з выгляду ўсё добра: печ спраўная, металічны ліст перад топкай маецца, праводка ў корабах, апавяшчальнік прымацаваны. Аднак праверыўшы працаздольнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка высветлілася, што батарэйка ў ім адсутнічае.


- «Крона» сяла і я яе дастаў, - кажа гаспадар.

- Прынясіце, калі ласка, старую батарэйку, - папрасіў інспектар і далучыў яе. - Усё працуе. Хутчэй за ўсё вы дасталі батарэйку, таму што курыце ​​ў хаце, а ён вас увесь час турбуе сваім сігналам. Самая распаўсюджаная прычына пажараў, на якіх гінуць людзі - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Забаронена курыць у месцах для сну,- сказаў работнік МНС.

- Вы маеце рацыю, - апусціўшы вочы пагадзіўся мужчына.

Звяртаюць сваю ўвагу ратавальнікі і на стан печаў.


- Тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы на дзень, а спыняць топку, не менш чым за 2 гадзіны да сну. Яшчэ адну сур'ёзную небяспеку ўяўляе чадны газ, ён без колеру і паху. Каб не дапусціць сумных наступстваў, трэба пачакаць пакуль вуголле поўнасцю прагараць і пасля закрыць заслонку, - растлумачыў спецыяліст службы «112».

У заключэнні абследавання кожнага домаўладання назіральная камісія ўказвала гаспадарам на існуючыя недахопы, а прадстаўнікі МНС давалі рэкамендацыі, уручалі памяткі і праводзілі гутаркі па мерах пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть