image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Актывізацыя прафілактычнай работы

417

У сувязі са складанай аператыўнай абстаноўкай з пажарамі, у мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва работнікамі раённага падраздзялення МНС актывізавана пажарна-прафілактычная работа на тэрыторыі Рагачоўскага раёна.


Ратавальнікі наведалі Доўскі і Званецкі сельскія саветы, у населеных пунктах якіх з пачатку гэтага года адбыліся пажары. Мясцовым жыхарам давялі інфармацыю аб пажарах на тэрыторыі вобласці і раёна, нагадалі асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, аб небяспецы курэння ў ложку і неабходнасці абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.


- Падобная праца дазваляе ў чарговы раз данесці да грамадзян, што невыкананне правілаў пажарнай бяспекі цягне за сабой сур'ёзныя наступствы: гібель людзей і страту матэрыяльных каштоўнасцяў. У мэтах папярэджання пажараў у жыллі нагадваем, што нельга пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы. Абавязкова сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку, не дапускайце прымянення самаробных электрапрыбораў. Не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей. Навучыце іх правілам бяспекі. Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефонных нумарах службы выратавання 101, 112, - распавялі работнікі МНС удзельнікам сельскага сходу.


Саветы па бяспецы жыхарам малых населеных пунктаў ратавальнікі агучылі пры дапамозе сігнальнага гучнагаварыцеля, уручэння ім артыкула прама ў рукі. А нагадваннем аб тэлефонных нумарах службы выратавання, стане прафілактычная інфармацыя, размешчаная на калодзежах ў рамках праекта «Бяспечны калодзеж».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть