image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Бяспека на чале вугла апякунскіх сем'яў

642
У аддзеле адукацыі Мазырскага райвыканкама прайшоў навучальны семінар з прадстаўнікамі апякунскіх сем'яў, у якім прынялі ўдзел работнікі раённага падраздзялення МНС. Галоўнай тэмай размовы стала гарантаванне бяспекі непаўналетніх дзяцей, як у дамах, так і за межамі жылля.

У размове з прыёмнымі бацькамі першы намеснік кіраўніка выратавальнага ведамства раёна Яўген Дзешын звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць навучання дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці, як упэўнены крок насустрач будучыні без здарэнняў.

Не засталіся без абмеркавання галоўныя прычыны і ўмовы ўзнікнення пажараў з удзелам непаўналетніх. Было адзначана, што неасцярожнае абыходжанне з агнём з прычыны пакідання дзяцей без нагляду – часты сцэнарый, які ў шэрагу выпадкаў можа скончыцца трагедыяй. У якасці прыкладу быў прыведзены папаж, які адбыўся ў аграгарадку Крынічны Мазырскага раёна, і на якім ад агню сур'ёзна пацярпелі двое дзяцей.

На прыканцы семінара з бацькамі была праведзена віктарына на веданне правілаў бяспекі, у якой маці і таты паказалі высокі ўзровень ведаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть