image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Без намаганняў не бывае выніку!

594

Пераважнай прычынай гібелі людзей на пажарах па-ранейшаму застаецца няведанне або грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, а простымі словамі: эксплуатацыя пячнога ацяплення з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі, выкарыстанне няспраўных электрапрыбораў, курэнне ў ложку, пакіданне без нагляду ежы на пліце і многае іншае. Таму з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў і павышэння ўзроўню бяспекі грамадзян гомельскія ратавальнікі працягваюць прафілактычную работу ў рамках акцыі "За бяспеку разам".


На бягучым тыдні работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства правялі выступленні ў працоўных калектывах горада Гомеля, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, навучальныя мерапрыемствы са студэнтамі, а таксама давялі прафілактычную інфармацыю жыхарам горада праз тэлефонныя званкі.



- З чаго, на Вашу думку, пачынаецца бяспека, - спытаў першы намеснік начальніка Гомельскага гарадскога аддзела па НС Андрэй Ткачэнка, пачаўшы свой выступ у працоўным калектыве.

- З захавання правіл пажарнай бяспекі і тэхнікі бяспекі, як дома, так і на працоўным месцы, так, і, наогул, усюды, - адказалі прысутныя ў зале.

- Згодзен з Вамі, але хацеў бы дадаць, што бяспека пачынаецца з выхавання, сям'і, дома, людзей з якімі працуеш, - падкрэсліў падпалкоўнік унутранай службы, - таму вельмі важна, каб кожны чалавек у поўнай меры ўсведамляў значэнне слова "бяспека". Толькі тады можна будзе не дапусціць узнікнення надзвычайных сітуацый і захаваць жыцці людзей.


Працягнуў сваё выступленне Андрэй Пятровіч аб колькасці пажараў на тэрыторыі горада Гомеля і прычынах, якія садзейнічалі іх узнікненню. Пасля чаго кожная з прычын была дэталёва разабрана і прыведзены канкрэтныя прыклады. Аднак асаблівую ўвагу ў ходзе гутаркі першы намеснік начальніка гарадскога аддзела па НС удзяліў дзіцячай гібелі на пажарах, нагадаўшы прысутным аб тым, што толькі дарослыя ў адказе за жыццё свайго дзіцяці:

- Гутарыце з дзецьмі аб правілах бяспечных паводзін, навучайце іх правілам бяспекі жыццядзейнасці, а таксама дзеянням на выпадак узнікнення пажару і самае галоўнае, не пакідайце адных без нагляду.


У завяршэнні сустрэчы падпалкоўнік унутранай службы парэкамендаваў устанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў сваім жыллі, растлумачыўшы пры гэтым прынцып работы гэтага прыбора і правілы ўстаноўкі, а таксама расказаў аб мабільным дадатку "МНС Беларусі Дапамога побач":

- Такое прыкладанне не зойме ў Вашым тэлефоне шмат месца, але я ўпэўнены, што яно абавязкова дапаможа Вам справіцца з любой пазаштатнай сітуацыяй.


  У сваю чаргу, прапагандысты гарадскога аддзела па НС сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства правялі бяспечныя сустрэчы са студэнтамі і пажылымі грамадзянамі, дзе з дапамогай інтэлектуальных гульняў растлумачылі ім правілы пажарнай бяспекі.


Акрамя гэтага работнікамі МНС былі ажыццёўлены званкі грамадзянам горада Гомеля, якія ёсць у спісах працы назіральных камісій, з якімі былі праведзены тлумачальныя гутаркі па выкананні правілаў бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў, электраабсталявання, аб недапушчэнні пакідання без нагляду ежы на пліце і неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях - аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Пасля заканчэння размовы ратавальнікі нагадалі грамадзянам тэлефон службы выратавання і дзеянні на выпадак узнікнення пажару.

МНС нагадвае: агонь не даруе памылак! Не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Тэлефон службы выратавання - 112.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть