image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Калодзеж з бяспечным заклікам

354

У Мазырскім раёне працягваецца правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў у рамках інавацыйнага праекта МНС «Бяспечны калодзеж».

Так як большая частка пажараў адбываюцца ў сельскай мясцовасці і ў асноўным па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, работнікі Мазырскага раённага падраздзялення па НС у чарговы раз вырашылі нагадаць грамадзянам аб небяспецы курэння, а таксама папярэдзіць узнікненне пажараў, прычынай якіх служаць цыгарэта і запалка. Ратавальнікі размясцілі на калодзежах лагатып з заклікам «не прапальвай сваё жыццё». "Бяспечныя калодзежы" з'явіліся ў Прудкоўскім, Асавецкім і Каменскім сельскіх Саветах, і цяпер штодня пры наборы вады мясцовым жыхарам карысная інфармацыя ад МНС будзе нагадваць пра важнасць захавання правілаў бяспечных паводзін.


У працягу тэматыкі неасцярожнага абыходжання з агнём работнікі МНС размясцілі прафілактычную інфармацыю ў месцах масавага знаходжання людзей, каб чарговы раз нагадаць пра небяспеку курэння ў ложку.

У Мазырскім раёне з пачатку 2022 года на пажарах па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём загінулі 4 чалавекі. Таму выратавальнікі ў чарговы раз заклікаюць жыхароў рэгіёну выконваць правілы пажарнай бяспекі і не падвяргаць сваё жыццё небяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть