image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Не дапусціць пажараў

353

Работнікамі раённага падраздзялення МНС пытанням бяспекі жыццядзейнасці надаецца вялікая ўвага, асабліва, што тычыцца падрыхтоўкі да зімовага ацяпляльнага перыяду. Гэта звязана з тым, што эксплуатацыя пячнога ацяплення не ва ўсіх домаўладаннях адпавядае бяспекі і як следства можа прывесці да пажару.


У поле пільнай увагі членаў назіральнай камісіі горада Ельска падчас апошняга рэйду патрапілі адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, а таксама асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.


- Праца назіральнай камісіі ў раёне добра наладжаная. Большасць людзей прывыклі да таго, што іх наведваюць члены камісіі. Да некаторых прыходзім асабліва часта, не даючы гаспадарам расслабіцца і забыцца аб ліквідацыі пазначаных недахопаў і парушэнняў. Іншыя самі чакаюць, калі іх жыллё будзе агледжана, просяць аказання рознага роду дапамогі і тут жа атрымліваюць кансультацыі спецыялістаў, - распавёў аб працы назіральнай камісіі намеснік начальніка раённага аддзела па НС Ігар Бычкоўскі.

Зараз асаблівую ўвагу камісія звяртае на стан пячнога ацяплення, так як пажылым або адзінокім людзям цяжка, да прыкладу, ацаніць стан коміна альбо вызначыць, дзе знаходзіцца аголены провад.

Так, у аграгарадку Дабрынь гаспадарам домаўладанняў рэкамендавалі замяніць элемент харчавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку.


- Правяраць спраўнасць пажарнага апавяшчальніка з дапамогай запалак нельга. Для гэтага на апавяшчальніку ёсць адмысловая кнопка. А ў вашым апавяшчальніку проста няспраўны элемент харчавання, які варта замяніць для вашай жа бяспекі,- распавядае аднаму з домаўладальнікаў прадстаўнік МНС Дзмітрый Захараў.

У іншых домаўладаннях жыхароў горада парушэнняў і заўваг выяўлена не было. У большасці сваёй ўладальнікі прыватных дамоў адказна ставяцца да рэкамендацый спецыялістаў і заўсёды карыстаюцца іх парадамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть