image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. З клопатам пра бяспеку

510

У групу рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый разам з асобамі, якія ўжываюць спіртныя напоі, трапляюць састарэлыя адзінокія грамадзяне. Усё часцей у домаўладаннях пенсіянераў адбываюцца ўзгаранні, прычым асноўнай прычынай іх узнікнення з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Таксама па прычыне сталага ўзросту старыя людзі парушаюць правілы эксплуатацыі пячнога атаплення, электраабсталявання і электраправодкі, тым самым правакуючы пажар.

Каб звярнуць увагу на дадзеную праблему, зменшыць колькасць пажараў і гібелі на іх пажылых людзей, прапагандысты МНС выкарыстоўваюць розныя спосабы. Адным з такіх з'яўляецца правядзенне на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі "Бяспечная старасць". 


Так, работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС наведваюць домаўладання адзінокіх састарэлых грамадзян, дзе праводзяць індывідуальныя прафілактычныя гутаркі на супрацьпажарную тэматыку. Пры абследаванні іх жылля асаблівая ўвага надаецца спраўнасці ацяпляльных печаў, электраабсталявання, працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. А пры выяўленні парушэнняў інфармуюць зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі і сваякоў.


Акрамя таго, на інфармацыйных стэндах у месцах з масавым знаходжаннем людзей ратавальнікі размясцілі тэматычныя лістоўкі са слоганам кампаніі: "Мы не зможам спячы піражкі замест вашай бабулі!", "Мы не зможам звязаць шкарпэткі замест вашай бабулі!", які прымушае задумацца грамадзян аб магчымых наступствах адсутнасці належнай увагі да забеспячэння пажарнай бяспекі ў дамах састарэлых сваякоў.


Ратавальнікі ўпэўнены, што выкарыстанне такіх метадаў прафілактыкі дапаможа гарантаваць бяспеку пражывання старэйшага пакалення, а таксама дазволіць мінімізаваць колькасць надзвычайных сітуацый.

 

        

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть