image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Па маршруце малых населеных пунктаў

602

Рагачоўскія ратавальнікі з мэтай данясення да кожнага грамадзяніна патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі і іх выканання, павышэння культуры бяспекі, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» правялі пажарна-прафілактычную працу на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета ў месцах гандлю аўталаўкі.


З мясцовымі жыхарамі пагутарылі аб правілах пячнога ацяплення і эксплуатацыі электрапрыбораў, распавялі аб пажарнай бяспецы ў жылым фондзе, пазнаёмілі са статыстыкай пажараў на тэрыторыі раёна.


- Неасцярожнасць, бестурботнасць і нядбайнае стаўленне да ўласнай бяспекі з'яўляюцца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення любой надзвычайнай сітуацыі, - растлумачылі пакупнікам работнікі МНС.


Асаблівую ўвагу ратавальнікі надалі важнасці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка: паказалі і распавялі, як працуе АПА, прывялі прыклады, калі гэты прыбор выратаваў жыцці людзей.

- Я знаходжуся ў гэтай вёсцы толькі летам, а потым з'язджаю ў горад. Але для маёй бяспекі мне сын купіў і ўсталяваў АПА, - распавяла пажарным жыхарка вёскі Бірчанская Слабада.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть