- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Калінкавічы. Сустрэча з курсантамі МНС
Правядзенне сустрэч курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС з кіраўніцтвам ужо стала добрай традыцыяй у Калінкавіцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Так, начальнік Калінкавіцкага раённага падраздзялення МНС Дзмітрый Гуц правёў гутарку з курсантамі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, якія знаходзяцца ў канікулярным водпуску ў Калінкавіцкім раёне. Мэта дадзенага мерапрыемства – матывацыя да паспяховага навучання ва універсітэце і да працягу службы ў органах і падраздзяленнях па НС.
Дзмітрый Гуц расказаў курсантам аб сваім шляху ў прафесію, аб буднях работнікаў Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. У ходзе размовы афіцэр падзяліўся таксама сваім службовым і жыццёвым вопытам. Пагаварылі аб тым, як важна за перыяд навучання ўзяць максімум ведаў ад выкладчыкаў універсітэта, максімальна ўглыбіцца ў прафесію і прыйсці на сваё першае працоўнае месца падрыхтаваным спецыялістам.
- Вы павінны любіць сваю працу і памятаць, што з першых дзён службовай дзейнасці вы працуеце на аўтарытэт не толькі свой, але і ўсяго ведамства. Не трэба шукаць лёгкіх шляхоў – іх нідзе няма. Каб дасягнуць выніку, трэба адказна падыходзіць да любой задачы, – акцэнтаваў увагу начальнік аддзела. Курсанты таксама не ўпусцілі магчымасць задаць кіраўніку пытанні аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
- Дзякую вам за выбар гэтай патрэбнай і мужнай прафесіі. Заўсёды памятайце, што выратаванне жыцця людзей ад надзвычайных сітуацый – гэта наша прафесія, абавязак і пакліканне, – падкрэсліў Дзмітрый Гуц. У сваю чаргу, курсанты падзякавалі кіраўніку за такі фармат дыялогу і неабходную дапамогу і падтрымку.
На гэтым сустрэча не скончылася. Калінкавіцкія ратавальнікі правялі экскурсію па падраздзяленні, расказалі пра гісторыю стварэння і дасягненні аддзела, пазнаёмілі курсантаў з гістарычным фармулярам.