- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Жлобін. Раённы конкурс "Прыпеўкі бяспекі»
На базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» прапагандысты раённага падраздзялення МНС правялі раённы конкурс для грамадзян пажылога ўзросту «Прыпеўкі бяспекі».
Гэты конкурс праводзіўся з мэтай прапаганды ведаў бяспекі жыццядзейнасці і прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх сярод грамадзян сталага ўзросту.
У конкурсе ўдзельнічалі актыўныя пенсіянеры: Ірына Талкачова, Валянціна Машкіна, Ганна Троцкая, Галіна Казлова, Валянцін Васільеў, Балоцька Наталля і Святлана Федарчук, якія выканалі прыпеўкі бяспекі пад акампанемент Наталлі Самойлавай.
Пакуль журы падводзіла вынікі, работнікі раённага падраздзялення МНС прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства прадэманстраваць усе свае веды і навыкі ў пытаннях бяспекі. Дамы залатога ўзросту вызначалі парушэнні правілаў бяспекі ў кватэры і пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, паўтарылі, як правільна выклікаць службу выратавання, а мужчыны прымерылі баявую вопратку пажарнага.
Падчас мерапрыемства ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на выкананне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі цеплагенерыруючых прыбораў і электрапрыбораў, рэкамендавалі ўсталяваць і падтрымліваць у спраўным стане аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, прывялі прыклады выратавання людзей дзякуючы гэтаму прыбору і прадэманстравалі навучальны фільм.
Для пажылых людзей з музычнымі нумарамі ў выкананні Чарнамаз Марыны і Самуйлавай Наталлі выступілі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў №1 пад кіраўніцтвам выкладчыка Фаменкі Людмілы. У завяршэнні былі агучаны вынікі раённага конкурсу «Прыпеўкі бяспекі. Пераможцам конкурсу стала Балоцька Наталля, якая выканала прыпеўкі ўласнага твора, другое месца заняла Святлана Федарчук і трэцяе - Галіна Казлова. Пераможцы атрымалі ад ратавальнікаў дыпломы і салодкія падарункі.
Пазнавальнае мерапрыемства атрымалася для пажылых грамадзян. Кожны ўдзельнік забраў з сабой не толькі добры настрой, але і карысныя веды бяспекі.