image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Захаваем ураджай разам

684

Уборка ўраджаю штогод з'яўляецца адной з самых значных сельскагаспадарчых кампаній у краіне. Уборка і перапрацоўка другога золата - гэта вельмі працаёмкія працэсы. Бяспека пры правядзенні такіх работ павінна быць на першым месцы і доўг кожнага сельскага працаўніка - своечасова і без страт убраць вырашчаны ўраджай, зберагчы яго ад агню.

З мэтай папярэджання пажараў падчас уборачнай кампаніі работнікамі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжа, а таксама маніторынг на прадмет пажарнай бяспекі тэхнікі, задзейнічанай пры ўборцы ўраджаю.


Наведваючы аб'екты, ратавальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу на наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, абсталявання тэхнікі спраўнымі іскрагасільнікамі, наяўнасці прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікі і яе забяспечанасці вадой, эксплуатацыйнай дакументацыі на тэхналагічнае абсталяванне, захаванні супрацьпажарнага рэжыму, спраўнасць крыніц вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння.


З працаўнікамі вёскі праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы, падчас якіх ратавальнікі нагадваюць правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, расказваюць аб неабходнасці пастаяннага кантролю за станам збожжаўборачнай тэхнікі.



Ратавальнікі спадзяюцца, што, праводзячы такія прафілактычныя мерапрыемствы, удасца не дапусціць узнікнення надзвычайнай сітуацыі ў выніку якой будзе прычынены матэрыяльны ўрон і знішчана збожжа, бо галоўная задача на сёння не пакараць аграрыяў, а агульнымі намаганнямі захаваць каштоўны ўраджай.
   

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть