image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Простымі метадамі дасягаем вынік!

622

"Мой дом - мая крэпасць" - абвяшчае народная мудрасць. Аднак не ўсе грамадзяне клапоцяцца аб бяспецы і дапускаюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. З мэтай прафілактыкі пажараў у жылым сектары на тэрыторыі Гомельскага раёна штотыдзень працуюць назіральныя камісіі.


Іх увага накіравана, у першую чаргу, на пажылых людзей, інвалідаў, а таксама на шматдзетныя сем'і і людзей, якія злоўжываюць алкаголем. У склад камісіі ўваходзяць работнікі МНС, аховы здароўя, сацыяльнай службы, адукацыі і іншых ведамстваў. Узначальвае камісію старшыня сельвыканкама.


Кожны з суб'ектаў прафілактыкі, падчас наведвання домаўладанняў, глядзіць пытанні, якія датычацца іх кампетэнцыі. Пры выяўленні праблем у домаўладанні, гаспадарам не толькі паказваецца на іх наяўнасць, але і даюцца падрабязныя тлумачэнні як лягчэй і хутчэй іх ухіліць.


Акрамя выяўлення небяспечных фактараў у домаўладаннях грамадзян і тлумачэнні ім правілаў бяспекі, удзельнікі назіральнай камісіі часта вырашаюць надзённыя праблемы вяскоўцаў: дзесьці падмыла дарогу, пакасіўся плот, патрэбна дапамога ў рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі.


- Нашыя грамадзяне часта звяртаюцца да прадстаўнікоў камісіі з праблемамі, якія тычацца не толькі дзейнасці гэтай камісіі, але і іншымі пытаннямі. Гэта і добра, правільна. Бо гэта выдатная магчымасць атрымаць прамы адказ на пытанне ад кампетэнтных прадстаўнікоў. І сёння няма праблем, якія нельга вырашыць. Назіральныя камісіі - прыклад таго, як простымі метадамі дасягаецца вынік. Прычым комплексна, сумеснымі намаганнямі, - гаворыць начальнік Гомельскага раённага аддзела па НС Іван Егераў.


Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть