image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Будні дзяцей са знакам бяспекі!

651

Маршрут бяспекі ў рамках акцыі «Вакацыі без дыму і агню» па прышкольных лагерах і дашкольных установах адукацыі працягваецца. Работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства штодзень праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.


Так, напрыклад, у сярэдняй школе нумар 33 горада Гомеля спачатку прадстаўнік МНС расказала дзецям аб тым, якія надзвычайныя сітуацыі ў сучасным свеце адбываюцца з дзецьмі і наколькі важна выконваць правілы бяспекі як дома, на вуліцы, так і на вадзе. Затым хлапчукі і дзяўчынкі былі падзелены на каманды і спаборнічалі па ведах пажарнай бяспекі, а таксама ў хуткасці і спрыце. І калі спачатку рабятам з дапамогай ракеткі неабходна было перанесці хутка мячык, пры гэтым, не выпусціўшы яго, то ў наступных спаборніцтвах, дзеці пазнаёміліся з правіламі бяспекі па зборы ртуці градусніка, які разбіўся, выкліку ратавальнікаў, разабраліся ў дзеяннях на выпадак узнікнення пажару, а таксама для чаго неабходны аўтаномны пажарны апавяшчальнік. 


Акрамя гэтага хлапчукі і дзяўчынкі з лёгкасцю зладзіліся з пазламі бяспекі, прачыталі чатырохрадкоўі і распавялі аб намаляваных на малюнку героях мультсерыяла «Чароўная кніга». Па выніках спаборніцтваў, дзеці атрымалі не толькі шмат карысных ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, але і зарад станоўчых эмоцый і памятных падарункаў ад прадстаўнікоў МНС і БДПА. Аналагічныя займальныя прафілактычныя мерапрыемствы былі праведзены і ў іншых прышкольных лагерах горада Гомеля.


Па-за ўвагай ратавальнікі не пакінулі і самых маленькіх. У дашкольных установах адукацыі таксама былі праведзены пазнавальныя мерапрыемствы. З дзеткамі пагутарылі аб розных небяспечных сітуацыях і разам знайшлі выхад іх кожнай, паўтарылі нумары службы выратавання і правілы выкліку ратавальнікаў. Акрамя таго прадстаўнікі МНС правялі з хлопцамі рухомыя гульні, замацаваўшы тым самым дзеянні на выпадак узнікнення пажару. Але ўсё ж самым займальным для хлапчукоў і дзяўчынак стаў прагляд мультсерыялаў «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга».


Завяршэннем сустрэч стала ўручэнне дзеткам яркіх буклетаў «Бяспечнае дзяцінства», а ў адрас ратавальнікаў гучны «дзякуй» за праведзеныя мерапрыемствы.   

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть