image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Захаваць ураджай

792

Работнікі Рагачоўскага падраздзялення МНС працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах сельскай гаспадаркі для кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі ў перыяд уборачнай кампаніі.


Асаблівая ўвага ратавальнікаў звернута на наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, захаванне тэхналагічнага рэгламенту, стан цеплагенерыруючых установак і агрэгатаў, навучанне работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму.


Наша галоўная задача - папярэдзіць пажары і забяспечыць бяспечныя ўмовы працы на аб'ектах нарыхтоўкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжа, – растлумачыў начальнік Рагачоўскага падраздзялення МНС Андрэй Анушкевіч. – Мы спрабуем цалкам выключыць надзвычайныя сітуацыі падчас уборачнай кампаніі і падрыхтаваць сельгас работнікаў да магчымых узгаранняў, каб яны маглі справіцца з агнём яшчэ ў пачатковай стадыі.


Размаўляючы з работнікамі сельскай гаспадаркі, ратавальнікі акцэнтуюць увагу на тое, што сучасная збожжаўборачная тэхніка вельмі дарагая і што яе захаванасць з'яўляецца адной з прыярытэтных задач і прамым абавязкам саміх работнікаў.


–  Неабходна пастаяннага кантраляваць стан збожжаўборачнай тэхнікі, яе своечасова чысціць, не дапускаць курэння па-за спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, – як мантру паўтараюць кожнаму механізатару работнікі МНС. 


 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть