image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лельчыцы. У гасцях у ратавальнікаў

322

Акцыя «Канікулы без дыму і агню» працягваецца. Гэтым разам у госці да ратавальнікаў прыйшлі хлопцы з Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Для дзяцей экскурсія ў пажарную частку - гэта не проста свята ці гульня, але і займальнае знаёмства з пажарна-выратавальнай службай. 


Падчас экскурсіі ратавальнікі распавялі дзецям аб правілах паводзін у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, правялі гутаркі аб бяспецы на вадаёмах, распавялі, як дзейнічаць, калі напаткала бяда: курчай звяло рукі ці ногі, што рабіць, калі вада трапляе ў органы дыхання. Таксама нагадалі пра тое, што забаронена на вадаёмах: купанне паблізу водных транспартных сродкаў, купанне ў забароненых ці не абсталяваных месцах.  

У рамках сустрэчы работнікі МНС нагадалі дзецям асноўныя правілы бяспекі, распавялі, як бяспечна правесці вакацыі, успомнілі нумары МНС 101 і 112, даведаліся, што ў выпадку пажару трэба тэрмінова пакідаць памяшканне і не панікаваць, а гульні на вадаёме вельмі небяспечныя.

   

На гэтым экскурсія не скончылася.... У хлопцаў з'явіўся шанц у поўнай меры адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў. Работнікі МНС прапанавалі праверыць свой спрыт і сілу па тушэнні ўмоўнага пажару. Хлопцы з карысцю правялі час і атрымалі велізарны зарад станоўчых эмоцый і самае галоўнае-веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть