image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Бяспека на палях

398

З кожным днём уборачная кампанія ў Ельскім раёне набірае абароты. Бо сабраць вырашчаны ўраджай для аграрыяў гэта першарадная задача. А каб у гэты перыяд не здарылася надзвычайных сітуацый на палях, работнікі раённага падраздзялення МНС штодня праводзяць рэйды бяспекі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.

- Інспектары нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па НС штодня выязджаюць на маніторынг у сельгаспрадпрыемствы раёна, - тлумачыць першы намеснік начальніка аддзела па НС Ігар Бычкоўскі.


 - У цэнтры іх увагі - месцы ўборкі ў палях, збожжатокі, складскія памяшканні, а таксама тэхніка, занятая на ўборцы ўраджаю. Нашы работнікі праводзяць прафілактычную працу з адказнымі работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, з механізатарамі. Яны таксама правераць наяўнасць сродкаў пажаратушэння ў механізатараў, камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на адвозе збожжа, сочаць, ці маюцца запасы вада на выпадак пажару і тэхніка, якая зможа вырабіць узворванне поля.


Пры правядзенні інструктажаў з работнікамі сельгаспрадпрыемстваў ратавальнікі нагадалі, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару, пры пажары не забываць тэлефанаваць 101 або 112, як карыстацца вогнетушыцелем пры НС.


Ратавальнікі адзначылі неабходнасць пастаяннага кантролю за станам тэхнікі, заклікалі работнікаў да строгага захавання мер бяспекі падчас уборкі збожжавых культур. Бо пажары ў сховішчах, на зернескладах, зернетоках або на палях пагражаюць шматтысячнымі стратамі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть