- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Калінкавічы. Асноўная мэта – папярэджанне надзвычайных сітуацый!
Усім даўно вядома, што пажар – гэта надзвычай небяспечная сітуацыя. Яго лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Статыстыка сведчыць аб тым, што асноўная колькасць пажараў адбываецца ў жылым фондзе. І прычынай такіх пажараў часта з'яўляецца халатнасць і безадказнасць грамадзян.
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, калінкавіцкія ратавальнікі праводзяць шырокамаштабную прафілактычную працу з насельніцтвам. Формы працы пры гэтым выкарыстоўваюць розныя.
Адна з асноўных – правядзенне прафілактычных выступленняў у працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. У ходзе дыялогу дыялогу ратавальнікі распавядаюць аб надзвычайных сітуацыях і трагедыях, якія адбыліся ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём або нядбайнага стаўлення да патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі, рэкамендуюць набыць і ўсталяваць у домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Не застаецца без увагі і тэма дзіцячай бяспекі і правілаў знаходжання на вадаёмах.
«Зараз летнія канікулы. Не пакідайце дзяцей без нагляду. Навучайце іх бяспечным паводзінам, растлумачце, што трэба рабіць, а што нельга. У гэтым вам дапаможа мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач!», – пераконваюць калінкавіцкія ратавальнікі.
Прафілактычныя мерапрыемствы праходзяць і падчас працы назіральных камісій. Прадстаўнікі субˊектаў прафілактыкі праводзяць інструктажы па пажарнай бяспецы, газавай і электрабяспецы, аб наступствах супрацьпраўных паводзін, дапамогаюць ў працаўладкаванні. У ходзе растлумачальнай гутаркі выратавальнікі таксама нагадваюць грамадзянам аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару, тэлефоны экстраных службаў, ўручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Пытанні бяспекі патрабуюць пастаяннага кантролю і сістэматычнага падыходу. Такую прафілактычную працу ратавальнікі праводзяць пастаянна, бо папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх – адна з галоўных задач.