image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Студні бяспекі навучаць

934

Без калодзежа немагчыма ўявіць сабе ніводны сельскі населены пункт. Гэты сімвал з гадамі не страціў свайго значэння. Жыхары вёсак штодня бяруць ваду са студняў для ўласных патрэб.

Праводзячы аналіз зарэгістраваных у раёне пажараў, бачна, што большасць з іх адбылася ў сельскай мясцовасці і ў асноўным па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.


У сувязі з гэтым Буда-Кашалёўскія ратавальнікі нанеслі на студні надпісы "Не прапальвай сваё жыццё" і "Пры пажары тэлефануй 101 або 112", рэалізаваўшы пры гэтым праект "Бяспечны калодзеж", мэта якога –прыцягненне ўвагі сельскіх грамадзян да такой важнай тэмы, як неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў ложку.


Цяпер кожны, хто вырашыць набраць вады са студні, задумаецца, ці варта жыццё чалавека ці маёмасць непатушанай цыгарэты.


А каб нагадаць грамадзянам аб правілах пажарнай бяспекі, ім былі раздадзены буклеты на адпаведную тэматыку і праведзена прафілактычная гутарка, ў час якой расказалі аб правілах бяспекі жыццядзейнасці ў побыце, аб дзеяннях на выпадак узнікнення пажару, правілах выкліку экстранных службаў, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, недапушчэнні курэння у месцах для сну, выпальванні сухой расліннасці і пакіданні малалетніх дзяцей без нагляду, а таксама аб тым як правільна эксплуатаваць ацяпляльную печ і праверыць на працаздольнасць пажарны апавяшчальнік.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть