image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Комплексная адпрацоўка населеных пунктаў

610

На тэрыторыі Гомельскага раёна працягваюцца комплексныя адпрацоўкі населеных пунктаў, на гэты раз ратавальнікі правялі мерапрыемствы ў аграгарадку Улукоўе і вёсцы Цяруха.

Праверыць свае веды па прыладзе і эксплуатацыі печаў, навучыцца правільна ўсталёўваць апавяшчальнік, прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў прайсці тэставанне ў мабільным дадатку «МНС Беларусі, сабраць пазлы з героямі мультфільма "Чароўная кніга», знайсці небяспекі на макеце кватэры, а таксама вывучыць пажарны аўтамабіль - гэта толькі малая частка таго, што было даступна дзецям і дарослым у ходзе работы інтэрактыўных навучальных пляцовак МНС, дзяржэнергагазнагляду і газавай службы, перад сельскімі выканаўчымі камітэтамі і дамамі культуры сельскіх населеных пунктаў.За ўдзел, службы прафілактыкі дарылі гасцям тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю.


Больш сур'ёзна ратавальнікі пагутарылі ў ходзе сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў фармаце сельскіх сходаў, першы намеснік начальніка Гомельскага раённага аддзела па НС Аляксандр Удодаў у чарговы раз нагадаў аб правілах пажарнай бяспекі і на канкрэтных прыкладах, і статыстычных даных, расказаў, як мінімізаваць урон і пазбегнуць гібелі, а таксама самастойна абараніць сябе і сваіх блізкіх ад надзвычайных сітуацый.


Сустрэча з мясцовымі жыхарамі і індывідуальная інструктыўна тлумачальная работа з кожным таксама не засталася ўбаку, індывідуальна з кожным правялі інструктыўна-растлумачальную работу ў ходзе наведвання домаўладанняў грамадзян на прадмет выяўлення прычын і ўмоў, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці, дзе далі грамадзяне. Пры правядзенні праверкі домаўладанняў на прадмет парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, ратавальнікі звярталі ўвагу на стан ацяпляльных прыбораў, заклікалі ўстанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі у жылых памяшканнях.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть