image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Бяспека - на першым месцы!

540

Штодня ў нашай краіне адбываюцца розныя надзвычайныя сітуацыі. Разнастайнасць іх настолькі вялікая, што ад траплення ў іх ніхто не застрахаваны. Аднак усё ж папярэдзіць іх узнікненне мае права кожны чалавек. Менавіта таму гомельскія ратавальнікі актыўна праводзяць розныя прафілактычныя мерапрыемствы, навучаючы грамадзян і растлумачваючы ім правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Адной з распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў з'яўляецца - пажар на аўтатранспарце. На сённяшні дзень на тэрыторыі горада Гомеля зарэгістравана 8 пажараў на аўтатранспарце, за аналагічны перыяд 2021 года колькасць пажараў не змянілася - таксама 8 пажараў. I прычынай загарання аўто часта становіцца не толькі няспраўнасць самага транспартнага сродку, але і парушэнне грамадзянамі супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ у гаражы.


Таму гомельскія ратавальнікі ў чарговы раз выйшлі ў рэйд па гаражных кааператывах у рамках праекта «Бяспечны аўтатранспарт», каб данесці важную інфармацыю па правілах пажарнай бяспекі, як на аўтатранспарце, так і ў самым гаражы. Так, пачаткам рэйду стала абнаўленне стэндаў актуальнай інфармацыяй прафілактычнага характару. Потым праца была працягнута непасрэдна з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў гаражным кааператыве.Падчас зносін, уладальнікам аўто было расказана аб тым, якія неабходна прымяняць меры, калі ідзе дым з-пад капота, што рабіць, калі аўтамабіль загарэўся ў руху, а таксама ратавальнікі зрабілі акцэнт на своечасовае правядзенне тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіля і ажыццяўленне рамонту ў спецыялістаў.


У час размовы ў грамадзян таксама была праверана наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў і веданне нумароў службы выратавання. Акрамя гэтага ўдзельнікам сустрэчы было расказана аб мабільным дадатку «МНС Беларусі Дапамога побач», аб яго карысці і правілах устаноўкі.


- Дзякуй за карысную інфармацыю. Згодны, што неабходна заўсёды ўсё рабіць па правілах, тады і не будзе надзвычайных сітуацый, - падзяліліся ўражаннем пасля праведзенай сустрэчы гамяльчане.


У дадатак да сказанага грамадзянам былі ўручаны таблічкі «Што рабіць, калі загарэўся аўтамабіль» і буклеты з карыснымі парадамі ад МНС.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть