image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Прадухіліць гібель на вадзе

607

У сувязі з усталяваннем гарачага надвор'я жыхары горада Ельска і раёна ў пошуках выратавання ад спякоты і духаты імкнуцца праводзіць свой адпачынак каля вадаёмаў.

Прадстаўнікі раённага падраздзялення МНС сумесна з работнікамі таварыства выратавання на водах праводзяць рэйды ў месцах купання і нагадваюць адпачывальнікам аб важнасці захавання асноўных правілаў бяспекі на вадзе.

DSC_0018.jpg

Так, рэйдавая група наведала Данілаўскае возера і вадасховішча «Бабруйкаўскае». Ратавальнікі чарговы раз нагадалі дарослым быць асцярожным, адпачываючы ля вады, не купацца на неабсталяваных пляжах і ні ў якім разе не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення. Бацькам неабходна пільна назіраць за сваімі дзецьмі, калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з выгляду. Таксама старшыня раённай арганізацыі АСВОД патлумачыў, як бяспечна паводзіць сябе на вадзе і што рабіць, калі чалавек пачаў тануць. І параіў бацькам, у першую чаргу, самім выконваць гэтыя правілы, так як лепшы прыклад для дзяцей, гэта ўчынкі іх бацькоў.

DSC_0012.jpg

- Да асноўных прычынах няўдалага, а часам сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правілаў паводзін на вадзе. У большасці выпадкаў надзвычайнага здарэння адбываюцца падчас распівання спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей, - распавёў аб асноўных прычынах гібелі на вадзе старшыня раённай арганізацыі АСВОД Мікалай Засінец.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть