- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Добруш. Лісты з ноткай бяспекі
Нібы па календары, якраз у кроплю, лета ўступіла ў свае валадарствы. Паказчыкі тэмпературы высокія, ды і сонечныя прамяні спяшаюцца парадаваць сваім багаццем. Аднак ратавальнікі заўсёды кіруюцца найперш пытаннямі бяспекі. Здавалася б, якія небяспекі могуць чакаць улетку?
І на гэтае пытанне шмат адказаў: спякотнае надвор'е, якое дрэнна пераносіць пэўны кантынгент насельніцтва; адпачынак каля вады, бо купанне часта адбываецца ў месцах, не прызначаных для купання; развядзенне вогнішчаў на прыродзе, якое можа прывесці да «сумных наступстваў». Узброіўшыся ручкамі, канвертамі і памяткамі, Добрушскія ратавальнікі вырашылі паведаміць жыхароў горада і раёна аб выкананні правілаў бяспекі жыццядзейнасці.
На канвертах "красаваліся" карыкатуры, якія нагадвалі аб наступствах выпальвання сухой расліннасці і бяспечных паводзінах паблізу вадаёма. На іншых канвертах, якія адрасаваны дзецям пажылых бацькоў - лозунг інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі "Бяспечная старасць". Аднак, не толькі канверты "гаварылі" аб бяспецы.
Унутр ратавальнікі ўклалі памяткі і буклеты, якія ўладальнікам прыватных домаўладанняў нагадаюць аб выкананні правілаў бяспекі на прысядзібным участку, шматдзетным сем'ям аб не пакіданні дзяцей без нагляду. Іншым катэгорыям, змест канверта "гаварыла" аб наступствах, які можа нанесці выкінуты недакурак з акна.
Работнікі Добрушскага аддзела па надзвычайных сітуацыях у працы з "бяспечнай карэспандэнцыяй" пастараліся ахапіць асабліва ўразлівыя катэгорыі грамадзян, з надзеяй, што "маленькае пасланне" заўсёды нагадае, не толькі правілы бяспекі, але пакіне пад рукой нумары службы выратавання.