image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Папярэдзіць пажары на аўтатранспарце

734

На сённяшняй дзень складана ўявіць сабе жыццё без сродкі перамяшчэння. І самым небяспечным транспартным сродкам лічыцца аўтамабіль. Узгаранне аўтамабіля - адна з самых небяспечных сітуацый. Матэрыялы, якія ўваходзяць у склад сучасных аўтамабіляў, дрэнна супрацьстаяць агню, у выніку чаго аўтатранспарт можа цалкам згарэць за лічаныя хвіліны на вачах ва ўладальніка.

Загараюцца як старыя айчынныя машыны, так і новыя іншамаркі. Пажар можа паўстаць у падкапотнай прасторы, у салоне і ў багажным аддзяленні. І тут самае галоўнае не разгубіцца ў падобнай сітуацыі і кожны чалавек павінен не толькі ведаць аб магчымых прычынах узгарання, але і валодаць навыкамі тушэння пры яго ўзнікненні. Так, 05 траўня ў 08 гадзін 39 хвілін у службу МНС паступіла паведамленне пра пажар легкавога аўтамабіля па вуліцы Камуністычнай у горадзе Жлобіне. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек і салон аўтамабіля "Фіят Марэа", 1989 г. в. Прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

4.jpg

Каб не дапусціць узгаранняў у аўтамабілях, у рамках праекта «Бяспечны аўтатранспарт» работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы на станцыях тэхнічнага абслугоўвання. Выратавальнік распавёў работнікам станцыі і аўтаўладальнікам, як небяспечна запраўляць машыну ў гаражы, а гэтак жа вырабляць электразварачныя, фарбавальныя працы, прамываць дэталі бензінам і іншымі растваральнікамі. Прывёў прыклады пажараў у Жлобінскім раёне, праверыл веды па дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, а для замацавання матэрыялу прадэманстравал навучальныя відэафільмы і ўручыл таблічкі «Мой аўтамабіль Вам перашкаджае? Патэлефануйце мне» ў стылі МНС.

1.jpg

МНС нагадвае: як толькі вы адчулі пах бензіну, гарэлай гумы ў салоне аўтамабіля, неадкладна спыніце машыну і высвятліце прычыну. А ўжо калі з капота аўтамабіля пайшоў дым, не губляйце ні секунды. Пры тушэнні ўзгарання пад капотам: асцярожна адкрыйце яго – пажадана збоку палкай або манціроўкай (пры адкрыцці магчымы выкід полымя) накіроўвайце пену або парашок вогнетушыцеля на ачаг пажару або накрыйце полымя брызентам, закідайце пяском, друзлай зямлёй, заліце вадой. Не прыступайце да тушэння, калі вы ў прамасленай вопратцы.

Пры немагчымасці самастойна патушыць узгаранне: адыдзіце ад машыны на бяспечную адлегласць,  патэлефануйце ў службу выратавання па тэлефоне «112» і выклічце ратавальнікаў.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть