image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Праверылі, праінструктавалі і далі рэкамендацыі

471
Праверылі, праінструктавалі і далі рэкамендацыі
Штодзень ратавальнікі Петрыкаўшчыны праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў домаўладаннях катэгараваных грамадзян. Падчас абследванняў інспектары тлумачаць, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый і даюць карысныя парады аб тым, як прывесці сваё жыллё ў пажарабяспечны стан.

Ужо работнікі МНС праверылі тысячы домаўладанняў і правялі некалькі соцень мерапрыемстваў з рознымі катэгорыямі грамадзян. Пры гэтым мэта адна ва ўсіх - данесці да кожнага важнасць захавання і забеспячэнні ўласнай бяспекі.

Па-ранейшаму асаблівую ўвагу спецыялісты службы "112" надаюць дамам з наяўнасцю пячнога атаплення, бо печ можа стаць не толькі крыніцай пажару, але і прычынай атручэння чадным газам. Нажаль, выпадкі атручвання павялічваюцца і чыннікам гэтаму ў асноўным становіцца нядбалае стаўленне да правіл эксплуатацыі пячнога атаплення. Хоць на вуліцы і плюсавая тэмпература, але як той казаў «рыхтуй сані ўлетку, а калёсы ўзімку». Жыхарам рэкамендуюць ужо зараз звярнуць увагу на стан печы: прачысціць комін, замазаць расколіны, пабяліць корпус, адрамантаваць няспраўныя дзверцы топкі. А можа і зусім замяніць печ пры неабходнасці, каб наступны ацяпляльны сезон быў ужо сапраўды без надзвычайных сітуацый.

- Узімку вы да мяне прыходзілі, аглядалі печ, былі заўвагі, я ўсё выправіла, - успамінае жанчына.

Не забываюць работнікі МНС звярнуць увагу на электрычную праводку, якая таксама можа рана ці позна стаць прычынай пажару.

Наведалі ратавальнікі і "праблемныя" адрасы. Нагадалі нядбайным гаспадарам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, аб недапушчальнасці курэння ў ложку, аб тым, што нельга выкідваць непатушаныя цыгарэты на падлогу, а таксама пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. Аднак не кожны гаспадар адэкватна рэагуе на заўвагі і рэкамендацыі працаўнікоў МНС.

- Мае бацькі жылі 30 гадоў з гэтай праводкай і печчу, і мы яшчэ столькі пражывем, нічога з намі не здарыцца. А курыць я буду там, дзе захачу - гэта мой дом, - негатыўна адказаў грамадзянін.

У астатніх хатах спецыялістам службы выратавання былі вельмі рады і сустракалі ветліва. Тут і праблем з пажарнай бяспекай не было. Інспектары толькі чарговы раз праверылі спраўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У кожным доме работнік МНС нагадаў, што рабіць у выпадку пажару, як правільна выклікаць ратавальнікаў, што пры гэтым паведаміць, а таксама ўручыў памяткі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, дзе, акрамя кароткіх, але вельмі ёмістых рэкамендацый, указаны нумары тэлефонаў выкліку экстраных службаў, якія абавязаны ведаць кожны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть