image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ветка. Заняткі па бяспецы са школьнікамі

329

Наперадзе школьнікаў чакае доўгачаканы час года-лета, а гэта значыць, што надыдзе пара канікул. Тым часам большасць наведвае лагеры і санаторыі, але і ў гэты ж перыяд, шмат дзецей прадстаўлены самі сабе і праводзяць свой вольны час без нагляду дарослых. Дапытлiвыя хлопчыкi i дзяўчынкi імкнуцца вывучыць усе новыя і невядомыя для іх месцы. І менавіта зараз асабліва важна тлумачыць і нагадваць дзецям аб неабходнасці захавання правіла бяспекі.

Таму ратавальнікі Веткаўшчыны адправіліся ў Сярэднюю школу №1 горада Ветка імя А.А.Громыкі, дзе правялі ўрок бяспекі з навучэнцамі 3 класа.

Разам з работнікам МНС школьнікі паўтарылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і нумара служб выратавання, разабралі небяспечныя і бяспечныя месцы для гульняў, узгадалі, якія прадметы ў доме ўтойваюць небяспеку і могуць прывесці да пажару, а што наадварот зможа апавясціць аб трагедыі і дапаможа выратаваць чалавечае жыццё.


-Дзецi, Вы ведаеце, што гэта за прыбор? - узяўшы ў рукі пажарны апавяшчальнік, спытала ў прысутных работнік МНС.

-Вядома, гэта пажарны апавяшчальнік, у мяне ў хаце ён усталяваны ва ўсіх жылых пакоях, а калі ў кватэры будзе задымленне ён гучна будзе пішчаць і зможа нас апавясціць аб пажары, - першай адказала Насця.


Без увагі не засталася і тэма бяспечных паводзін на вадаёме, якую асвяціў прадстаўнік Веткаўскай выратавальнай станцыі, расказаўшы прысутным аб спосабах і сродках выратавання тапельца, а таксама правілы аказання яму першай дапамогі.

Пасля размовы школьнікі праглядзелі мультфільм “Чароўная кніга” і атрымалі карысныя буклеты ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть