- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Гомельскі раён. Дачнікам аб бяспецы
У Гомельскім раённым падраздзяленні МНС штодня праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх па прычыне парушэння патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці.
Дачнікам, якія пасля "зімоўкі" ў горадзе, якія прыязджаюць навесці парадак на сваіх участках, важна нагадаць, чым можа абгарнуцца выпальванне травастою, спальванне смецця або топка не праверанай печы.
Інспектары Гомельскага раённага аддзела па НС у ходзе рэйду пагутарылі з дачнікамі, растлумачылі ім правілы пажарнай бяспекі.
- Нагадваю Вам, што развядзенне вогнішча на прысядзібнай тэрыторыі павінна ажыццяўляцца ў зацішнае надвор'е, абавязкова паблізу павінны знаходзіцца першасныя сродкі пажаратушэння, напрыклад, вядро з вадой, - акцэнтавала ўвагу прапагандыст Анжэла Сеч.
Праводзячы прафілактычныя гутаркі работнікі МНС нагадваюць, што згодна дзеючага заканадаўства, выпальванне сухой расліннасці і пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забараняецца.
Акрамя вусных гутарак, кожнаму ўручаюцца тэматычныя памяткі, зазірнуўшы ў якую заўсёды можна асвяжыць у памяці веды па бяспецы. Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў ратавальнікі абнаўляюць інфармацыю на інфармацыйных стэндах.