image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Папярэдзім надзвычайныя сітуацыі разам!

832

Усім даўно вядома, што пажар – гэта надзвычай небяспечная сітуацыя. Яго лягчэй папярэдзіць, чым яго патушыць. Статыстыка сведчыць аб тым, што асноўная колькасць пажараў адбываецца ў жылым фондзе. І прычынай такіх пажараў часта з'яўляецца халатнасць і безадказнасць грамадзян.

З моманту стварэння назіральных камісій, яны не раз даказалі сваю эфектыўнасць – пячное ацяпленне і электраправодка прыводзяцца ў спраўны стан, заменяецца няспраўнае газавае абсталяванне, аказваецца дапамога розным катэгорыям грамадзян ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і не толькі. Але асноўны крытэрый эфектыўнасці працы назіральных камісій – гэта павышэнне свядомасці насельніцтва ў пытаннях асабістай бяспекі.

У Калінкавіцкім раёне назіральные камісіі працуюць кожны тыдзень. Кожны суб'ект прафілактыкі праводзіць прафілактычную працу з насельніцтвам па сваім кірунку. Інструктажы па пажарнай бяспецы, газавай і электрабяспецы, па пытаннях недапушчэння пакідання дзяцей без нагляду, аб наступствах супрацьпраўных паводзін, дапамога ў працаўладкаванні – гэта далёка не ўвесь спектр пытанняў які ахопліваецца назіральнымі камісіямі.

Работнікі МНС пры наведванні домаўладанняў праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць грамадзянам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, прыводзяць прыклады бестурботнасці людзей, якія прывялі да трагічных наступстваў, нагадваюць аб мерах адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаных за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ратавальнікі рэкамендуюць набыць і ўсталяваць у домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У ходзе растлумачальнай гутаркі выратавальнікі таксама нагадваюць грамадзянам аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару, тэлефоны экстраных службаў, ўручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю. Таксама праводзіцца работа па размяшчэнні актуальнай інфармацыі на стэндах у месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть