image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу «Навагодні дызайн МНС» і конкурсу на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год!»

1116
Гомель. Падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу «Навагодні дызайн МНС» і конкурсу на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год!»

З года ў год з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі горада Гомеля праводзіцца адзін з самых прыгожых конкурсаў «Навагодні дызайн МНС». І 2021 год не стаў выключэннем! Аднак акрамя дадзенага конкурсу быў праведзены і конкурс на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год!».

Так, у канферэнц-зале Гомельскага гарадскога аддзела па НС намеснік начальніка аддзела Аляксандр Буракоў, прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Вера Уздоўская, Бяспечны Дзед Мароз і Снягурачка падвялі вынікі агляд-конкурсу «Навагодні дызайн МНС» і конкурсу на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год!». На суд журы былі прадстаўлены разнастайныя крэатыўныя працы абсталяваных у навагоднім стылі прысядзібных участкаў, кватэр, жылых памяшканняў домаўладанняў, навагодні дэкор вокнаў у стылі МНС, а таксама відэаролікі па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці: «Бяспечная навагодняя ёлка», «Піратэхніка», «Паводзіны ля зімовага вадаёма», «Пераахалоджванні». Пасля бурнага абмеркавання, кожны з прадстаўнікоў журы выказаў свае перавагі па размеркаванні месцаў, падчас чаго аднагалосным рашэннем былі вызначаны найлепшыя з найлепшых.

У агляд-конкурсе «Навагодні дызайн МНС»:

1 месца заняў Аляксандр Курэц, намеснік начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №5 горада Гомеля;

2 месца - навучэнцы ДУА «Гімназія № 36 горада Гомеля»;

3 месца - Дзяніс Блохаў, старшы вадзіцель групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 горада Гомеля.

У конкурсе на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год!»:

1 месца - навучэнцы ДУА «СШ №15 горада Гомеля» з відэаролікамі «Бяспечны Новы год», «Правілы паводзін на лёдзе!»;

2 месца - выхаванка ДУА «Яслі-сад №9 горада Гомеля» з назвай відэароліка «Наша навагодняя казка»;

3 месца - выхаванка ДУА «Яслі - сад №169 города Гомеля» з назвай працы «Як лісічкі ёлку прыбіралі».

Віншуем пераможцаў! І не забываем, што наперадзе самае прыемнае - узнагароджанне! Да сустрэчы!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть