image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Асаблівая ўвага – пытанням бяспекі

318

Намеснік начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і будаўніцтва Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ігар Антропаў сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнай установы «Буда-Кашалёўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

У сваім выступленні Ігар Барысавіч распавёў аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці і Буда-Кашалёўскага раёна, прывёў прыклады гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Асаблівую ўвагу звярнуў на пажары, якія адбываюцца па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Маленькія дзеці, пакінутыя без нагляду, нярэдка выбіраюць небяспечныя цацкі, а наступствамі такіх гульняў можа стаць бяда.

Нагадаў асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі пры устройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама электрапрыбораў і электраабсталявання, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах.

Ігар Антропаў акцэнтаваў увагу грамадзян на пытанні ўласнай бяспекі, заклікаў кожнага не заставацца абыякавымі да праблем іншых -- суседзяў ці проста выпадковых людзей. Мабільны дадатак "Дапамога побач", яшчэ адзін немалаважны аспект на шляху да бяспекі жыццядзейнасці, а каб на ранняй стадыі выявіць узгаранне ў доме, прадэманстраваў прынцып працы пажарнага апавяшчальніка.

У завяршэнні выступлення ўсім прысутным быў прадэманстраваны фільм «Трэба дома бываць часцей», і раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть