image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Дзень бяспекі

1072

На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна назіраецца складаная аператыўная абстаноўка з узнікненнем пажараў, прычым гібель на іх людзей ужо перавысіла колькасць за аналагічны перыяд мінулага года.

З мэтай мінімізацыі пажараў у жыллёвым фондзе прапагандысты Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС ўжываюць розныя формы прафілактыкі іх узнікнення. Адным з такіх метадаў з'яўляецца правядзенне "Дня бяспекі" на тэрыторыі пэўнага сельсавета з прыцягненнем усіх суб'ектаў прафілактыкі. Чарговы такі дзень прайшоў у аграгарадку Камунар, дзе сёлета зафіксавана гібель чалавека на пажары.

Пачаткам мерапрыемстваў стала групавая адпрацоўка населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Асноўны ўпор быў зроблены на наведванне домаўладанняў грамадзян, у якіх пражываюць асобы асацыяльных паводзінаў і грамадзяне пенсійнага ўзросту. У ходзе абследавання жылых дамоў асаблівая ўвага надавалася правільнасці эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, правяралася працаздольнасць наяўных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і ўручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя супрацьпажарнай накіраванасці.

У гэты ж час у сельскім доме культуры прапагандысты абсталявалі інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх разабралі з грамадзянамі на макеце печы асноўныя парушэнні пры яе эксплуатацыі, правілы ўстаноўкі і праверкі працаздольнасці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, асноўныя парушэнні бяспекі жыццядзейнасці ў кватэры.

Таксама ратавальнікі распавялі прысутным аб тым, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, працы мабільнага прыкладання для гаджэтаў «МНС Беларусі: дапамога побач», а таксама нагадалі аб інфармацыйнай кампаніі, якая праходзіць у рэспубліцы «Не чакай вавёрачку – тушы недакурак!».

Працягнуліся мерапрыемствы сельскім сходам грамадзян, на якім прысутным давялі статыстыку па пажарах і гібелі людзей на іх як у раёне, так і ў вобласці ў цэлым, разгледзелі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і меры прафілактыкі па іх папярэджанні, прадэманстравалі фільм "Бяспека ў кожны дом".

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть